запомнить
Войти
Найти Рейтинг авторов

Максім Багдановіч

9-га снежня на свет нарадзіўся выдатны беларускі пісменнік Максім Багдановіч. Гэта легендарны песняр беларускай зямлі, чалавек, які пакінуў свайму народу вялікую спадчыну. Ён пражыў на Беларусі толькі 6 гадоў, але памяць маці, памяць аб Радзіме засталася з ім на ўсё жыццё. Учора было 120 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, і я жадаю падзяліцца з Вамі цудоўнымі вершамі, якія сапраўды ўразілі мяне. Прашу прабачэння за незразумелую Вам маю родную мову.

Максім Багдановіч
"Пагоня"

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні, -
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?


Біце ў сэрцы іх - біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...


Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..


Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

"Па-над белым пухам вiшняў..."

Па-над белым пухам вiшняў,
Быццам сiнi аганёк,
Б'ецца, ўецца шпаркi, лёгкi
Сінякрылы матылёк.

Навакол ўсё паветра
Ў струнах сонца залатых, —
Ён дрыжачымi крыламi
Звонiць ледзьве чутна iх

I лiецца хваляй песня —
Цiхi, ясны гiмн вясне.
Цi не сэрца напявае,
Навявае яго мне?

Цi не вецер гэта звонкi
Ў тонкiх зёлках шапацiць?
Або мо сухi, высокi
Ля ракi чарот шумiць?

Не паняць таго нiколi,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкi,
Што ляцяць, дрыжаць, звiняць.

Песня рвецца i лiецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа толькi сам паэт.


"Зорка Венера ўзышла над зямлёю..."

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...

"Слуцкія ткачыхі"

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.

І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.

А за сцяной сьмяецца поле,
Зіяе неба з-за вакна —
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна,

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі.

Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж персідскага узора
Цвяток радзімы васілька.
_______________________

Дзякуй.
10 декабря 2011 мне нравится
оценили: 1 гость.

 
 

Ich Bin ALIEN

Старые Дороги

Была 12 октября 2012

Разделы:
у каждого есть
свои наркотики.
у каждого
по-своему
страшные сны.
а я складываю
бумажные самолетики,
чтобы
долететь
до тебя.
чтобы
дотянуть
до весны(с)


Стихи впитали литры боли.
Слова всем стали чуть ясней.
Мы все играем свои роли,
Не замечая срока дней.
У каждого свои пароли.
В online сотня лже-друзей.
Мы все торчим здесь,как в неволе,
Ты так не станешь чуть взрослей.
Сто пыльных книжек в антресолях,
Мне стало жалко вдруг людей..
Их всех здесь,будто прокололи,
У них здесь лица чуть свежей..
Хотя в сердцах,там пуды соли,
В душе закрытых сто дверей..
Вы все зависимы от боли..
Вы все не станете сильней(с)