запомнить
Войти
Найти Рейтинг авторов

* * *

Извините, что на белорусском. может, кто-нибудь найдется, кто поймет.

На вуліцы знявечаная цішыня,
Вясновы пах струменіцца з акна,
І даль нябесная здаецца ценем.
Па-за дарогай узнімаецца луна,
Яе ты свет убачыш праз імгненне.
Яна з усмешкай сустрэне позірк мой,
Напоўнены смугою, нецярпеннем,
Загублены знявагай і сумленнем,
І ў рэшце рэшт прасочыцца ў пакой
Залатым і велічным струменем.
Там у змроку, каля ваконных шыб
Яна наткнецца на чыесьці цела:
Яно жывое, але бяздыханна ляжыць,
Бязмоўнае, бяздольнае, але натхнена,
Як знічкі, гараць ноччу балюча яе вочы.
І вось струмені дакрануцца і адскочаць,
А потым зноў заглянуць у тыя вочы.
Зняверца ж знярухомее, маўчыць,
Пакуль жа сэрца моліць і крычыць –
Луну пытае дзяўчына ў начы
Змяніць аблічча ёй і тым дапамагчы
Каханка свайго ўбачыць і адчуць,
Да любага прыйсці і сэрца закрануць....
Луна ж зняважліва паслухала яе,
Не запыняючы таропкай плыні словаў.
“Навошта здаўся хлопец ёй? Вядома ж,
Ці мае сэнс каханне, калі адное
Толькі боль, сумненні і разлукі горач
Пануюць у душы няспынна?”
Але не гэта ведае дзяўчына:
Калі мілей, бліжэй і пажаданей
Яго на Свеце не знайсці,
То тут ужо і горач развітанняў,
І цяжкасці складанага пуці –
Усё гэта, напэўна, варта ўсё ж перамагчы,
Бо ў момант радаснай сустрэчы
Так соладка спакой знайсці,
Тулячыся да яго грудзі,
Гледзячы яму аддана ў вочы.
Калі даверліва на яго руках
ад пацалункаў знемагчы,
І адзінае жаданне назаўжды
Застацца з ім, у яго абдымках...

Луна згадзілася тады, магчыма, з інтарэсу,
Што станецца з дзяўчынай той затым.
І ўжо праз міг сярод начнога бэзу
Блукае дзеўчына струменем света залатым.

Ужо ты чуеш, як сцішана нясе
Свой спеў вясновы ветрык?
Ты будзеш бачыць сны, пакуль цябе
Я буду пільна даглядаць у сне,
Развеяная лунным светам у паветры...
А на світанні я нахілюся да цябе
Ды з запытаннем:
”Прабач мяне ты за маё каханне,
Прабач, што я цябе кахаю так горача, зацята...”
І, мабыць, штосьці я яшчэ скажу,
Але, забыўшыся на час, знікаю за мяжу,
Бо раніца ступае, а свайго цела не знайду...

Забылася сказаць, гісторыя праўдзіва,
А я і ёсць тая дзяўчына....
Каханы ж мой, вядома, гэта ты!
10 июля 2007 мне нравится

 
 

Andariele

Была 00 00 0000